Для чалавецтва прыйшлі нялёгкія часы: на Зямлю абрынуліся разнастайныя монстры з космасу, нетраў зямлі, навуковых лабараторыяў. З сабою яны нясуць смерць і разбурэнне, пужаюць старонніх назіральнікаў. Але баяцца не трэба: іх пакой ахоўвае наш галоўны герой, лысы малады чалавек па імені Сайтама з выразам невыказнага суму на твары. Але не вельмі гераічная знешнасць вас падманвае: Сайтама неверагодна дужы. Тры гады трэніровак не прайшлі дарма: цяпер ён перамагае любога монстра з аднаго ўдару. Але Сайтама вельмі сумны, бо ў яго няма годнага ворага. Герой спадзяецца, што праз некаторы час для яго знойдуцца сапраўдныя ворагі.